Авіякампанія «Аэрафлот» пацвердзіла аднаўленне рэйсаў з Масквы ў Мінск з 26 верасня. Афіцыйная інфармацыя пра гэта размешчана на сайце перавозчыка.

«Рэйсы ў Беларусь SU1842 Масква — Мінск і SU1843 Мінск — Масква будуць працаваць адзін раз у тыдзень па суботах, пачынаючы з 26 верасня», — гаворыцца ў паведамленні.

Авіякампанія адзначае, што па меры аднаўлення міжнароднага злучэння частата выканання рэйсаў можа мяняцца.

Учора адзначалася, што каб трапіць у Расію, беларусам трэба мець свежы адмоўны тэкст на каранавірус метадам ПРЦ.

Каб паляцець у Расію, беларусам трэба мець свежы тэст на каранавірус

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?