velcom Smartfilm

 Гэтую інфармацыю яна пацвердзіла TUT.BY.

Па словах Рублеўскай, гэта адбылося яшчэ месяц таму. Сапраўды, апошнія публікацыі Людмілы на сайце выдання датаваныя 14 жніўня.

Ад каментароў Людміла Іванаўна адмовілася.

У «СБ. Беларусь сёння» Рублеўская працавала літаратурным аглядальнікам з 2003 года. Цяпер яе тэксты з'яўляюцца на сайце газеты «Звязда». Так, сёння газета анансавала прэм'еру яе рубрыкі «Прывіды беларускіх муроў».

Акрамя Рублеўскай, з выдання за апошнія два месяцы сышлі і іншыя супрацоўнікі. З пачатку жніўня звольніліся чатыры супрацоўнікі Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», якія працавалі ў навінавым аддзеле сайта sb.by. Гэта Аліна Янчур, Аляксандр Кастыка, Вадзім Шундалаў і Святлана Галуза. Таксама супрацоўніцтва з СБ спыніў пісьменнік Уладзімір Сцяпан, які ў гэтым годзе атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію як найлепшы беларускі празаік.

13-14 жніўня былі апублікаваныя апошнія артыкулы журналістаў Канстанціна Бакуна, Людмілы Габасавай і Вольгі Пасіяк. Таксама з выдання сышла Юлія Васілішына. Інфармацыю пра гэта пацвердзіў яе муж Раман Рудзь, рэдактар аддзела расследаванняў «СБ. Беларусь сегодня».