Як патлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖГК Святлана Цімошкіна, гэта будзе зроблена, калі тэмпература на вуліцы не стане перавышаць 8 градусаў на працягу пяці сутак, пішуць Мінск-навіны. А наступнымі днямі будзе вельмі цёпла.

Рашэнне аб уключэнні ацяплення ў сваіх рэгіёнах з гэтага года абласныя выканаўчыя камітэты і Мінгарвыканкам будуць прымаць самастойна, узгадненне з МЖКХ не патрабуецца. У першую чаргу, як і раней, павінны падключацца дзіцячыя сады, бальніцы і школы, у апошнюю — прамысловыя памяшканні.

Дарэчы, летась ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінску 23 верасня. Паводле статыстыкі, у Беларусі ацяпленне часцей за ўсё ўключаюць у другой палове кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0