Морква вагой 2 кілаграмы 150 грамаў вырасла на лецішчы Міхаіла Няхая ў Старых Дарогах. У даўжыню — 25 сантыметраў, а разам з бацвіннем — больш за паўметра. У акружнасці верхняя частка складае 40 сантыметраў, піша мясцовае выданне «Навіны Старадарожчыны».

newsstd.by

newsstd.by

«Пасеялі насенне морквы гатунку «Нанцкая» яшчэ мінулай восенню, — з гонарам расказвае Міхаіл Васільевіч. — Сеялі паміж радамі цыбулі на зіму, каб атрымаць ранні ўраджай. Увесну яна пайшла ў рост і не спынялася. Сталі назіраць. Стрэлку гародніна так і не пусціла, наадварот, усё больш кусцілася. З нецярпеннем чакалі, калі можна будзе ўбачыць карняплод. Цікава ж, які ён у зямлі. І вось надышоў момант. Паспрабавалі выцягнуць, ды дзе там — моцна сядзіць. Тады прыйшлося з унукам Глебам моркву выкапаць. Нас перапаўнялі захапленне і здзіўленне, бо такіх «рэкардсменак» мы ніколі не вырошчвалі».

Сям'я моркву пакуль не каштавала, але рашэнне ўжо прыняла. Калі будзе нясмачная, то стане ласункам для трусоў, а калі салодкая — на тарку і замарозяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0