Саміт ЕС, які быў запланаваны на 24-25 верасня, перанесены на тыдзень праз каранавірус, піша Guardian.
Прычынай пераносу стаў станоўчы тэст на каранавірус, які здаў супрацоўнік службы бяспекі, што кантактаваў з кіраўніком Еўрасавета Шарлем Мішэлем.
Новыя тэрміны правядзення саміту — 1-2 кастрычніка.
Меркавалася, што на саміце лідары ЕС дамовяцца аб санкцыях у дачыненні да беларускіх уладаў.