(фота-AFT)

(фота-AFT)

Калі свіны грып працягвае імкліва пашырацца, у Мексіцы распаўсюдзілася новая мода: па-мастацку аформленыя маскі на твар. Мексіканцы, што павінны асланяць твар, каб не заразіцца смяртэльнай хваробай, вырашылі, што не варта задавольвацца адно шаблонным белым колерам, і з сродка засцярогі зрабілі выдатныя ўзоры прыкладнога мастацтва. Як паведамляе «Лос-Анжэлес Таймс» Мехіка-Сіці гэтымі днямі ператварыўся мала не ў Венецыю: вулічны натоўп стракаціць ад усякіх-розных малюнкаў на масках.

Шматлікія бізнэсоўцы накінуліся на рэдкую магчымасць, і цэлыя каманды афармляльнікаў увіхаюцца, каб распрацаваць маскі з разнастайнымі малюнкамі. Адчыніліся старонкі ў сеціве, якія онлайн прадаюць модныя маскі не толькі мексіканцам, але і ахвочым у іншых краінах. Аздобленыя маскі хутка знікаюць з паліцаў, і на сякія-такія, папулярныя, мадэлі нават назіраецца дэфіцыт.

Што выяўлена на масках? Некаторыя дызайнеры, знайшоўшы смешныя бакі ў смяртэльнай небяспецы, рысуюць на масках пацешных парсючкоў. На дзіцячых масках намаляваныя адвечныя кветачкі і мульцяшныя героі. Усё роўна як надпісы на майках, маскі на тварах выражаюць прыхільнасці ці зацікаўленні сваіх уладальнікаў, а часам, як у выпадку з сярпом і молатам — палітычную пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?