Грамадства1111

Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ператрус

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча затрымалі, калі ён ранкам выйшаў з сабакам у двор. 

Як паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Адар'я Гуштын, ператрус звязаны з артыкулам, апублікаваным у «Нашай Ніве», пра дыджэя Сакалоўскага, які сцвярджаў, што на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра ўнутраных спраў Барсукоў.

Пазней стала вядома, што ператрус праводзіцца ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы за паклёп. Пра гэта паведамляе жонка Ягора Адар’я Гуштын, якая прысутнічае на ператрусе.

«Заведзеная справа па арт. 188 КК — паклёп. Пацярпелы — намеснік міністра МУС Барсукоў, якога дыджэй Сакалоўскі абвінаваціў у артыкуле «Нашай Нівы» ў збіцці на Акрэсціна.

У Ягора Марціновіча пакуль няма ніякага статусу. Пасля таго, як скончыцца ператрус, яго павязуць на допыт у Цэнтральны апарат СК.

Ператрус праводзіць УСБ МУС, Ягор даваў ім раней тлумачэнні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова. Сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх.

У Ягора ёсць адвакат, мы дабіліся, каб ён быў на ператрусе, на допыт ён таксама паедзе», — расказала Адар’я Гуштын.

А 2-й гадзіне дня жонка Ягора Адар’я Гуштын паведаміла, што Ягор Марціновіч — падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп). Бліжэйшыя трое сутак ён правядзе ў ізалятары.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава12

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава12

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць