За мінулыя выхадныя, 2 і 3 мая, у Беларусі ў ДТЗ загінулі 11 чалавек, паведамілі ва УДАІ МУС.

Сярод прычын аварый са смяротным зыходам — тры наезды на пешаходаў, два з’езды ў кювет з перакульваннем, два з’езды ў кювет з наездам на дрэвы, лабавое сутыкненне, наезд на веласіпедыста.

2 мая ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці 32‑гадовы вадзіцель «Форда» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мазда». У выніку жанчына — пасажырка «Мазды» загінула на месцы здарэння, вадзіцелі аўтамабіляў і яшчэ два пасажыры з траўмамі шпіталізаваны.

3 мая ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці 49‑гадовы вадзіцель «Фольксвагена» не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, ударыўся аб дрэва і з’ехаў у меліяратыўны канал. Вадзіцель з траўмамі змешчаны ў бальніцу, 39‑гадовы пасажыр загінуў.

Усяго за выхадныя адбылося 47 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх атрымалі раненні 49 чалавек.

Марына Носава, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0