1 траўня экс‑старшыні Моладзі БНФ Алесю Каліту споўнілася 25 год! Моладзь БНФ сардэчна віншуе Алеся з юбілеем. Няхай час праляціць вельмі хутка, моцы і нязломнасьці духу! Вясновага настрою. Дзембель хутка!
Нажаль, павіншаваць Алеся не атрымалася асабіста ў войску, бо ўжо другі месяц ў ягонай частцы карантын з‑за вятранкі. Сябры й паплечнікі Алеся Каліты накіравалі яму віншавальныя лісты й паштоўкі.
Па вайсковай традыцыі ў свой дзень народзінаў Алесь мусіць зьесьці ўсе кавалкі масла, што аддалі яму за вячэры жаўнэры. Гэта больш за 750 грамаў!
Алесю Каліту засталося служыць 9 месяцаў, гэта роўна палова ад тэрміну. У студзені 2010 года Алесь вернецца дадому. Чакаем!
0
0
0
0
0
0