Паўль Коль сумесна з перакладчыкам кнігі Сяргеем Паўлавіцкім прэзентуе свой раман, які выйшаў у 2007 г., у перакладзе на беларускую мову пад назвай «Найлепшыя прывітанні з Мінска».
Раман распавядае пра дэпартацыю адной яўрэйскай сям’і з Кёльна ва акупаваную Беларусь.
У аснову рамана пакладзены шматлікія даследванні, што прысвечаны Вільгельму Кубэ, які з 1941 па 1943 гады быў генеральным камісарам Беларусі, інтэрв’ю з Аленай Мазанік, якая здейсніла замах на яго, а тасама ўдавой забітага Анітай Кубэ.
4 траўня а 16.00 у Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя В.П. Таўлая (вул. Леніна, 51/53)
7 траўня а 16.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4)
Уваход вольны.