Збой у інфармацыйнай сістэме мытні ліквідавалі. Дэкларацыі можна падаваць у электронным выглядзе, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

«Інфармацыйныя сістэмы мытных органаў, у працы якіх адбыліся збоі 23 верасня, адноўленыя ў поўным аб'ёме. Працэсы электроннага прыёму і апрацоўкі мытных дакументаў функцыянуюць у ранейшым рэжыме, і суб'екты гаспадарання могуць падаваць у мытны орган дакументы ў электронным выглядзе», — сказана ў паведамленні.

23 верасня чытачы «Нашай Нівы» паведамлялі, што ад раніцы назіраюцца праблемы з праходжаннем мытных працэдур.

«Працую у сферы грузавых авіяперавозак. Сёння ад 9 гадзін раніцы не працуе мытня, немагчыма здзейсніць усе мытныя працэдуры. Адзін рэйс Lufthansa паляцеў пусты. Мытня нам нічога не каментуе і калі запрацуе — невядома», — пісаў чытач.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0