Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 6 мая ў Гомелі адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі.
У сувязі з гэтым у абласным цэнтры разгорнуты маштабныя работы па рамонце цэнтральнай часткі горада, закрыты рух аўтатранспарту на шэрагу вуліц.
Сустрэча А.Лукашэнкі і В.Юшчанкі пройдзе напярэдадні ўстаноўчага саміта ініцыятывы «Усходняе партнёрства», які адбудзецца 7 мая ў Празе.
Беларускі кіраўнік у якасці ўдзельніка пакуль не зарэгістраваны. Ва «Усходняе партнёрства» запрошаны Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.