Фота з Інстаграма

Фота з Інстаграма

Расійскі палітык Аляксей Навальны да завяршэння курса рэабілітацыі застанецца ў Нямеччыне. Выздараўленне можа заняць некалькі тыдняў, паведаміла ў чацвер яго прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.

«Цяпер, натуральна, працэс аднаўлення Аляксея зойме яшчэ шмат часу. Ён застаецца пакуль у Нямеччыне праходзіць рэабілітацыю, гэта відавочна пытанне не пары дзён і, напэўна, нават не тыдняў», — сказала Ярмыш.

Нагадаем, што 20 жніўня Навальнаму стала дрэнна ў самалёце Томск — Масква. Самалёт здзейсніў экстранную пасадку ў Омску, а апазіцыянер быў шпіталізаваны ў коме ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Праз два дні яго перавезлі ў Берлін у клініку «Шарытэ». Пазней стала вядома, што Навальны, хутчэй за ўсё, атручаны ядам з групы «Навічок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0