Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам прыбыла ў чацвер у Мінск для правядзення перамоў аб развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах, піша ТАСС.

«У пятніцу запланаваны сустрэчы і перамовы на самым высокім узроўні. У дэлегацыі Ленінградскай вобласці — прадстаўнікі тых галін, супрацоўніцтва ў якіх з Беларуссю ўжо ідзе ці можа быць патэнцыйна цікавым: АПК, транспарт, харчперапрацоўка, ЖКГ», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0