Абаронцы Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі, Надзея Знак, Яўген Пыльчанка і Сяргей Зікрацкі перакананыя, што галаданне адваката ў СІЗА — беспрэцэдэнтны выпадак.

Вядомы беларускі адвакат, кандыдат юрыдычных навук Максім Знак летам гэтага года прадастаўляў юрыдычную дапамогу Віктару Бабарыку і Святлане Ціханоўскай. Ён падаваў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам ад імя Віктара Бабарыкі, калі той ужо быў зняволены, ён падаваў у Вярхоўны суд скаргу аб непрызнанні вынікаў выбараў 9 жніўня ад імя Святланы Ціханоўскай.

Максіма Знака затрымалі 9 верасня, ён знаходзіцца ў СІЗА №1 Мінску. 18 верасня яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачаннямі адвакат абвясціў галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0