28-29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці пройдзе VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Кіраўнікі абедзвюх краін запрошаныя на яго, заявіў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, піша БелТА.
«Прэзідэнты запрошаныя. Фармат прапрацоўваюць», — сказаў Анатоль Ісачанка.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў, што пакуль візіт Пуціна ў Беларусь не плануецца.
Учора таксама стала вядома, што адменены Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які павінен быў прайсці 8-9 кастрычніка ў Гродне. Уладзімір Зяленскі адмяніў візіт у Беларусь.