Як паведаміла яго жонка, журналістка Адар’я Гуштын, яе мужу прыслалі позву ў суд Заводскага раёна Мінска, на панядзелак, 28 верасня ў 10.00. У ім сказана, што ў дачыненні да Ягора вядзецца адміністрацыйны працэс — за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Адар’я Гуштын лічыць, што гэта можа быць справа па факце ягонага затрымання 11 жніўня, калі спецназаўцы выцягнулі яго з машыны, закінулі ў аўтазак, збілі, ноч трымалі на зямлі каля Заводскага РУУС, а пасля перавезлі ў жодзінскую турму.

Агулам ён быў затрыманы на 2,5 сутак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?