Прэс-служба адміністрацыі Ялты

Прэс-служба адміністрацыі Ялты

Беларус Міхаіл Загорцаў звольнены з пасады намесніка кіраўніка гарадской адміністрацыі Ялты. Як піша агенцтва «Крыминформ», прычынай стала тое, што ён падтрымаў пратэсты ў Беларусі. 

«Так, праўда (звольнены). Ягоныя выказванні не сумяшчальныя са знаходжаннем на гэтай пасадзе», — заявіў кіраўнік адміністрацыі Ялты Іван Імгрунт.

Загорцаў быў старшынёй Смалявіцкага райвыканкама. Пасля жорсткага разгону мірных пратэстаў ён запісаў відэа, у якім падтрымаў пратэстоўцаў і асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Чыноўнік паведаміў, што ягоныя дзеці з першага дня ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

Таксама ён выказаў меркаванне, што ў разгоне пратэстаў маглі ўдзельнічаць сілавікі з Расіі.

На пасадзе намесніка мэра Ялты ў анексаваным Крыме ён прабыў лічаныя дні.

Былы кіраўнік Смалявічаў, які ўсплыў у Ялце: Я ганаруся сваімі дзецьмі, якія пайшлі з першага дня на барыкады ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0