Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Лёва з «Бі-2» выказаўся аб сітуацыі ў Беларусі і растлумачыў, чаму група перанесла мінскі канцэрт на год. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю выданню «Труд».

Артыст сказаў, што ўсё, што цяпер адбываецца ў Беларусі, для «яго асабістая трагедыя. Думаю, Лукашэнка павінен сысці. Я ніколі не быў яго прыхільнікам, але тут ужо сітуацыя надзвычайная. Спадзяюся, неўзабаве яна вырашыцца. Проста прыйшоў час, назад шляху няма. Выбары былі беспрэцэдэнтна сфальсіфікаваныя. Невыпадкова людзі пачулі і падтрымалі нас, а мы — іх…»

Ён таксама патлумачыў фармулёўку «з меркаванняў бяспекі», якой матывавалі перанос мінскага канцэрта гурту на стадыёне «Дынама». Мерапрыемства, нагадаем, спачатку перанеслі з-за каранавіруса з чэрвеня на верасень, а пасля зноў на чэрвень, але ўжо 2021 года.

— Мы перанеслі канцэрт з меркаванняў бяспекі, але цяпер пагроза зыходзіць ужо больш не ад каранавіруса, а ад улады: сёння ў Беларусі любыя масавыя сходы могуць выклікаць яе непрадказальную і неадэкватную рэакцыю. І ад самой публікі паступалі просьбы аб пераносе да лепшых часоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0