Мінскі гарадскі суд у пятніцу прызнаў законным рашэнне суда аб прымяненні да сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, піша Інтэрфакс.
«Скаргу пакінуць без задавальнення», — абвясціла суддзя.
Такім чынам, Калеснікава застанецца пад арыштам да пачатку лістапада.