Факультэт мастацтваў і гісторыі культуры Эўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсытэта абвяшчае набор студэнтаў на першы курс бакаляўрскай праграмы «Гісторыя і культура Беларусі».

Навучанне ў ЭГУ гэта:

  • авалоданне дзьвюма эўрапейскімі мовамі;
  • фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
  • грунтоўныя веды па беларускай, эўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтваў.

Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску, на старэйшых курсах таксама і па-ангельску, па-французску ці па-неямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры. Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Ігар Бабкоў, Генадзь Саганавіч, Алесь Смалянчук, Вячаслаў Насевіч, Сяргей Харэўскі і іншыя.

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце www.ehu.lt, задаць канкрэтныя пытанні – на форуме студэнцкага сайта ЭГУ www.segun.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0