У Мінску арыштавалі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным выламалі дзверы ў кватэры, у якой пражываў палітык, і павезлі яго ў невядомым кірунку.

На якой падставе затрыманы Яўген Афнагель — невядома.

Праваабаронцы ў гэты момант спрабуюць высветліць яго месцазнаходжанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0