Сёння падчас Жаночага маршу затрымалі некалькіх журналістаў. Сярод іх журналістку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую.

На Камароўцы затрымалі карэспандэнтку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву. Там затрымалі таксама журналістку Марыю Грыц.

Таксама вядома пра затрыманне журналісткі TUT.by Сашы Эльбаум і Марыі Вайтовіч з «Еўрарадыё».

Дапоўнена: А 18:00 стала вядома пра вызваленне журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0