Чытачы mogilev.online даслалі ў рэдакцыю аўдыёзапіс. На ім завуч па выхаваўчай рабоце адной са школ Магілёва праводзіць са старшакласнікамі так званы «прававы ўрок». Настаўнік распавядае школьнікам пра эфект натоўпу і заклікае размовы пра палітыку «пакінуць з бацькамі на кухні».

— Вучні 4 класа пабіліся з-за таго, што ў аднаго тата пад зялёным сцягам, а ў іншага пад белым, — расказвае настаўнік.

Таксама яна распавядае пра тое, як на адным з мітынгаў чула абразу ад пратэстоўцаў на адрас мінакоў.

— Давайце палітыку пакінем за дзвярыма школы, пабудзьце дзецьмі. А сёння будзем атрымліваць асалоду ад сваёй вучобы, прымнажаць веды, — заклікала педагог.

Паведамляецца, што для правядзення «прававой гутаркі» адмыслова былі запрошаныя ідэолагі з Мінска. Урок праводзіўся 24 верасня для навучэнцаў 10-11 класаў адной з магілёўскіх школ, нумар якой папрасілі не называць, каб не было непрыемнасцяў для педагогаў і навучэнцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0