Затрыманую сёння на жаночым маршы ў Мінску журналістку «Белсата» Марыю Грыц адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна, паведамляе тэлеканал.

На дзень 26 верасня за кратамі больш за палову дзясятка журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».

15 дзён арышту ў Гомелі адбывае Яўген Меркіс. Журналіста затрымалі 14 верасня. На волю ён выйдзе 29 верасня.

У чацвер 24 верасня каля Акрэсціна міліцыянты затрымалі Дзяніса Ганчарэнку і Алеся Любянчука. На наступны дзень суд пакараў Дзяніса і Алеся 12 суткамі арышту кожнага і штрафамі па 30 базавых велічынь (810 рублёў). У гэты ж дзень асудзілі на 15 сутак арышту і Паўла Патапава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0