19:38

19:36

19:34

19:18

Сілавікі ўварваліся ў піцэрыю «Додо» ва Уруччы, каб затрымаць некалькі чалавек.

19:18

Адкрытыя станцыі метро «Усход», «Уручча», «Барысаўскі тракт» і «Плошча Леніна» з боку плошчы Незалежнасці.

19:17

19:15

19:13

18:55

Калона сёння прайшла па праспекце Незалежнасці ад Акадэміі навук да Уручча.

18:39

Нягледзячы на тое што частка людзей разышлася, дзясяткі тысяч чалавек працягваюць рухацца па праспекце ў бок Уручча.

18:22

Галава калоны дайшла да Усходніх могілак. Многія машыны сігналяць у знак салідарнасці і нават разварочваюцца назад.

18:21

Мінск. Галава калоны ўжо ля гандлёвага цэнтра «Дана Мол». Калона ўсё меншае і меншае, людзі паступова разыходзяцца па дамах.

18:20

18:20

18:20

18:19

18:18

18:10

18:05

Мінск. Асноўная калона мінае Нацыянальную бібліятэку і ідзе далей па праспекце. Людзі запалілі ліхтарыкі, б’юць у барабаны і крычаць крычалкі, перадае наш карэспандэнт.

17:58

Чытачы НН паведамляюць пра адзінкавыя затрыманні на вуліцы Кузьмы Чорнага.

17:47

Сілавікі ля Белтэлерадыёкампаніі. Фота чытача НН.

17:40

Карэспандэнт НН паведамляе, што на рагу праспекта і Макаёнка збілі і затрымалі раварыста.

17:39

Галава калоны на праспекце Незалежнасці дайшла да станцыі метро «Маскоўская». Саму станцыю, як і станцыю «Усход», закрылі.

UPD. Адкрыты на ўваход вестыбюль станцыі «Плошча Леніна» з боку вакзала.

17:39

17:39

Асноўная калона звярнула з Сурганава на праспект і ідзе ў бок Уручча. Паколькі праспект запоўнены аўтамабілямі, людзі проста іх абыходзяць, але ідуць па праезнай частцы.

17:38

Закрытая станцыя метро «Парк Чалюскінцаў», інфармуе метрапалітэн.

Адкрытыя «Няміга» і «Фрунзенская».

17:37

17:34

Сённяшні пратэст. Фота Надзеі Бужан.

17:27

У маршы ў Мінску бяруць удзел больш за 100 000 чалавек, паводле ацэнак рэпарцёраў НН. Галава асноўнай калоны зараз ля Акадэміі навук. Асноўная частка калоны ідзе па Сурганава.

17:24

На фота Сафія. Дзяўчына, якую забіралі за графіці на «Рубяжы». Кажа, на ёй цяпер два артыкулы Крымінальнага кодэкса, хуліганка і актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

17:22

У Гродне сёння супраць пратэстоўцаў сілавікі ўжылі слезацечны газ, піша «Свабода».

17:21

Галава калоны дайшла вуліцай Сурганава да праспекта Назелажнасці (каля Акадэміі навук). Частка збіраецца ісці ў бок Усходу, частка — у бок цэнтра. Вырашаюць. Стаяць пасярод дарогі. Праезд заблакаваны.

17:08

Зачыненая станцыя метро «Акадэмія навук», паведамляе метрапалітэн.

17:07

17:01

16:55

16:52

Вуліца Максіма Багдановіча. Калона ішла без перапынку з 16:00 да 16:38. Гэта толькі частка.

16:43

16:40

16:32

У 16:30 адбылася хвіліна маўчання. Калона ўжо дайшла да плошчы Бангалор, збіраюцца ісці па Сурганава ў бок праспекта.

16:28

16:26

Запамінальныя моманты і атмасфера маршу ў Мінску. Фоты Надзеі Бужан.

16:22

Сёння таксама не абышлося без затрыманняў.

16:21

16:12

Калона збочыла на вуліцу Багдановіча, бо з'явілася інфармацыя, што шлях перакрыты. Ідуць у бок Бангалора. Адна з крычалак: «Света — прэзідэнт!».

Ужо больш за 50 000 дэманстрантаў удзельнічаюць у сённяшнім маршы ў сталіцы, паводле ацэнак нашых рэпарцёраў.

16:04

15:48

Пратэстоўцы ад Стэлы, дзе сабралася каля 30 000 чалавек, па ацэнках нашых рэпарцёраў, рушылі па Машэрава ў бок плошчы Перамогі.

15:10

Па Заслаўскай да Стэлы ідзе бясконцая плынь людзей

15:06

Калона людзей ідзе па вуліцы Крапоткіна ў бок стэлы. Тут сабраліся пратэстоўцы, якія жывуць у раёне Камароўкі, Арлоўскай, Шаўчэнкі. Яны скандуюць «Жыве Беларусь!», размахваюць бел-чырвона-белымі сцягамі.

15:02

Дзясяткі тысяч чалавек каля Стэлы. Сюды прыехала нейкая ўстаноўка з барабаншчыкамі. Яна даюць канцэрт проста пасярод праспекта. Тым часам з дынамікаў даносіцца «Саня, останется с нами».

14:40

«У 13:10 у мэтах бяспекі пасажыраў на ўваход і выхад зачыненыя станцыі «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Купалаўская», «Няміга», «Фрунзенская». Цягнікі ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях», — гаворыцца ў паведамленні метрапалітэна.

Tut.by

14:25

Масавыя затрыманні на перакрыжыванні Мельнікайце і праспекта Пераможцаў. Прыехалі некалькі дзясяткаў бусаў

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

14:20

На кавалку ад Нямігі да гасцініцы Юбілейная некалькі тысяч чалавек стаяць або ідуць у кірунку Стэлы. Але калона пакуль несфарміраваная.

Тым часам ізноў знік мабільны інтэрнет.

14:15

У Магілёве хапун.

АМАП забраў больш за 10 чалавек. Людзі згуртаваліся і пайшлі па горадзе маршам без сімволікі.

14:10

Амапаўцы затрымалі некалькі чалавек на Нямізе ля «Макдональдса»

14:00

Таксама ля «Галерэі» на Нямізе міліцыянты перапісваюць звесткі журналістаў, якія сёння працуюць на акцыях. Кажуць, што праводзяць «рэгістрацыю журналістаў» нібыта для іх жа бяспекі. І папярэджваюць, што ў выпадку, калі яны будуць замінаць працаваць сілавікам, іх чакае адказнасць па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы).

13:50

Ля «Галерэі» амапаўцы правяраюць заплечнікі і мабільныя тэлефоны маладых людзей, якія тут гуляюць

13:45

«Макдональдсы» ў цэнтры не працуюць. Закрытыя на Раманаўскай Слабадзе, ля кінатэатра «Беларусь» і на Незалежнасці.

13:20

Праспект Пушкіна перакрыты ад Пушкінскай у бок Пераможцаў.

13:12

Перакрыты для руху аўтамабіляў праспект Пераможцаў у бок «Кароны Замак» ад вуліцы Ігнаценкі.

12:47

Па вуліцы Раманаўская Слабада ў Мінску літаральна кожныя 3-4 хвіліны ездзяць бусы з сілавікамі ў чорным.

Па ваколіцах ля Стэлы шмат міліцыі і бусаў з сілавікамі.

12:39

Сёння «па тэхнічных прычынах» не працуюць рэстараны KFC і «Бургер Кінг» на Нямізе, паведамляюць чытачы.

12:35

Да 12:00 абмежавалі праход на Плошчу Незалежнасці: металічныя агароджы, супрацоўнікі міліцыі — па перыметры

12:32

У МУС заявілі, што 27 верасня ў Менску «будуць прымацца меры па абмежаванні руху як асабістага, так і грамадскага транспарту, у тым ліку метро». Гэта маюць намер зрабіць, «каб пазбегнуць надзвычайных здарэнняў».

12:30

Ля Палаца Незалежнасці сабралася шмат ваеннай тэхнікі, у тым ліку машыны з калючым дротам. 

11:55

Ад раніцы на плошчы Незалежнасці — агароджа. Аўтобусы з сілавікамі стаяць каля Палаца Рэспублікі.

Паведамляецца, што не працуюць гандлёвыя цэнтры «Галерэя», «Сталіца», «Карона Замак» і «Карона» на Кальварыйскай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?