Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі. Пакуль ён не звольнены. Пра гэта «НН» паведамілі некалькі крыніц, якія ніяк між сабой не звязаныя.

Уладзімір Астапенка. Фота ctv.by.

Уладзімір Астапенка. Фота ctv.by.

Уладзіміру Астапенку 58 гадоў, ён адзін з найбольш дасведчаных дыпламатаў Беларусі. Ён скончыў маскоўскі МДІМА (МГИМО) яшчэ ў 1985 годзе, пасля чаго пачаў працу ў МЗС БССР.

У першыя гады незалежнасці Астапенка быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Папрацаваў у пасольствах Беларусі ў Нідэрландах і Бельгіі. Потым доўгі час пры Аляксандру Казуліну быў прарэктарам БДУ па міжнароднай дзейнасці.

З 2008 па 2015 быў паслом Беларусі на Кубе. У 2017 прызначаны прадстаўніком нашай краіны ў Аргенціне. Валодае англійскай, іспанскай і польскай мовамі.

Раней пасады паслоў Беларусі па палітычных перакананнях пакінулі Ігар Ляшчэня (Славакія), Павел Пуставы (Іспанія). Таксама быў звольнены пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч. Хутчэй за ўсё, гэта было звязана з тым, што многія супрацоўнікі латвійскага пасольства асудзілі гвалт і фальсіфікацыі выбараў. Таксама дыпламатычнага рангу быў пазбаўлены Павел Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?