У Беларусь раней паставілі першую партыю расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», створанай на платформе адэнавірусных вектараў чалавека, піша Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Плануецца, што 1 кастрычніка ў Беларусі пачнецца вакцынаванне добраахвотнікаў. Раней казалі пра ўдзел у выпрабаваннях 100 чалавек, якія атрымаюць магчымасць вакцынавацца ад каранавіруса прэпаратам, распрацаваным у Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Мінздароўя Расіі.

Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах Беларусі, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. Дзве беларускія клінікі ўжо атрымалі першыя партыі вакцыны «спадарожнік V».

На сённяшні момант у клінічных цэнтрах правядзення дадзенага выпрабавання праводзяцца арганізацыйныя работы і скрынінг добраахвотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0