Суседнія з Беларуссю краіны ЕС могуць разгледзець пытанне аб увядзенні ўласных санкцый у дачыненні да гэтай краіны, калі Еўрапейскі саюз не прыме агульныя санкцыйныя меры. Пра гэта заявіў у панядзелак у Будапешце кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў, піша ТАСС.

«Калі не дойдзе да ўвядзення санкцый, накіраваных на адрас асобных дзеячаў беларускай дзяржавы, то краіны нашага рэгіёна, я маю на ўвазе суседзяў Беларусі, якія ўваходзяць у ЕС, разгледзяць увядзенне нацыянальных санкцый», — цытуе словы міністра Польскае агенцтва друку.

Разам з тым Раў выказаў надзею, што агульныя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да асобных прадстаўнікоў улад Беларусі ўсё ж будуць прынятыя. «Спадзяемся, што кансэнсус па гэтым пытанні будзе дасягнуты [на саміце ЕС]», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0