У панядзелак у кваліфікацыйных групах «Е» і «F» прайшлі заключныя паядынкі.
У групе «Е» Швецыя выйграла ў Францыі 6:3, а зборная Швейцарыі ў драматычным мачы ў овертайме выйграла ў зборнай ЗША 4:3. Але перамогі швейцарцам не хапіла, каб трапіць у плей-оф.
Турнірнае становішча: Расія – 14, Швецыя – 10, ЗША – 8, Латвія – 7; Швейцарыя – 6, Францыя – 0.
У групе «F» Славакія перайграла ў овертайме Нарвегію 3:2, а Фінляндыя па булітах Канаду – 4:3. Прычым пераможны буліт закінуў гулец менскага «Дынама» Ханес Хювенен.
Але, як бачым, Канада захавала першае месца ў нашай групе.
Турнірнае становішча: Канада – 13, Фінляндыя – 11, Чэхія – 9, Беларусь – 6, Славакія – 4, Нарвегія – 2.
Такім чынам у чвэрцьфіналах чэмпіянату свету па хакеі згуляюць:
У сераду, 6 траўня: Беларусь – Расія (17:15), Швецыя – Чэхія (21:15),
У чацвер, 7 траўня: Канада – Латвія (17:15), Фінляндыя – ЗША (21:15).
Пераможца пары Беларусь – Расія ў паўфінале 8 траўня згуляе з пераможцам пары Фінляндыя – ЗША.





