Віталь Красніцкі. Фота Белсат.

Віталь Красніцкі. Фота Белсат.

З Бабруйскага следчага ізалятара выйшаў на волю Віталь Красніцкі, адзін з ініцыятараў страйку на Белшыне. За няяўку на працу ён быў звольнены 27 жніўня. З тых часоў яго рэгулярна арыштоўвалі, піша mogilev.online.

За мінулы месяц ён прабыў у няволі 27 дзён. У актывіста было 6 судовых працэсаў, справы разглядаліся ў следчым ізалятары. Акрамя гэтага, за Віталём Красніцкім лічыцца два штрафы ў памеры 1215 беларускіх рублёў.

Сам жа Віталь Красніцкі лічыць, што атрымаў пакаранне за спробу арганізацыі страйкавага камітэта на найбуйнейшым прадпрыемстве Бабруйска «Белшына». Паводле яго слоў, ставіліся да яго ў СІЗА з павагай.

Нагадаем, пасля выбараў прэзідэнта Беларусі многія прадпрыемствы рабілі спробы забастовак у знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. З 9 жніўня ў Беларусі не сціхаюць пратэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0