На першай старонцы сённяшняга нумара вядучае спартовае выданне краін СНД і Балтыі газета «Спорт-Экспресс» піша пра хакейную зборную Беларусі:

«Заўтра для зборнай Расіі стартуе плей‑оф. У чвэрцьфінале, які пачнецца ў 18:15 паводле маскоўскага часу (17:15 паводле Менска -- НН), наша каманда згуляе з беларускай.

Якую называюць не інакш як зборнай‑сенсацыяй, ледзь не самай папулярнай на чэмпіянаце. У Клатэне падчас групавога турніру пра Беларусь казалі ці не болей, чым пра Канаду.

Дый параўновалі Беларусь з пачынальнікамі хакею. Адзначалі іх характар, рацыянальны стыль гульні і гатоўнасць біцца да апошняй секунды. Пуцёўку ў плей‑оф нашы суседзі вырвалі дзякуючы тром перамогам у дадатковы час, прычым дзве з іх былі здабытыя ў серыі булітаў. Карацей, у чвэрцьфінале зборную Расіі чакае «Маленькая Канада».

А галоўная зорка зборнай Беларусі — Глен Хэнлан....»

Глядзі таксама:
Увесь тэкст гэтага артыкула
Глен Хэнлан: Мы павінны стрэліць на чэмпіянаце яшчэ пару разоў. Частка 1.
Мы павінны стрэліць на чэмпіянаце яшчэ пару разоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0