Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці працягвае расследаванне крымінальнай справы па ч.1 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Днём 13 верасня ўдзельнікі акцыі ў цэнтры Брэста — у раёне перасячэння праспекта Машэрава, бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі — перашкаджалі руху транспарту.
Ужо прызнаныя падазраванымі 20 чалавек. Адзін з іх знаходзіцца пад вартай.