Напад адбыўся ў паселішчы Більге‑Койю (каля горада Мардзін), што на паўднёвым усходзе краіны.

Некалькі чалавек у масках ўварваліся ў памяшканне, дзе праходзіла ўрачыстасць, і адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым закідалі гасцей гранатамі.

Паводле паведамлення карэспандэнта Бі‑Бі‑Сі ў Турцыю, сярод забітых не менш за шасцёра дзяцей.

Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі не звязвае напад з дзейнасцю курдскіх паўстанцаў, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне, а заяўляе, што гэта прычына варажнечы паміж сем’ямі. Тут на памежжы з Сірыяй моцныя кланавыя звычаі і законы.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0