Як стала вядома «Нашай Ніве», звольнены ў жніўні 2020 года рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык узначаліў кафедру педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ.

Фота газеты «Звязда»

Фота газеты «Звязда»

«Займаецца з магістрантамі, рыхтуе лекцыі па актуальных праблемах адукацыі», — сказалі яго калегі.

Акадэмію кіравання Генадзь Пальчык узначальваў з мая 2018 года, акадэмічныя колы чакалі, што далейшай прыступкай у кар'еры стане крэсла міністра адукацыі, але ў час палітычнай турбулентнасці Пальчык трапіў у няміласць да кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта. 

Генадзь Пальчык — кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт і прафесар.

Раней узначальваў Ліцэй БДУ і Вышэйшую атэстацыйную камісію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?