Найбуйнейшы ў Беларусі спартыўны партал by.tribuna.com быў заблакаваны ў жніўні па рашэнні Мінінфармацыі.

Дзякуючы падтрымцы міжнароднай няўрадавай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», у сетцы з'явілася люстэрка сайта, даступнае з Беларусі без выкарыстання VPN.

Акрамя таго, даступныя для карыстальнікаў у Беларусі без выкарыстання VPN дадаткі для Android і iOS. Дадатак дублюе функцыянал сайта: можна чытаць навіны і артыкулы, сачыць за статыстыкай каманд і спартсменаў, уваходзіць у асабісты кабінет і пакідаць каментары ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0