Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Беларусь зрабіла сіметрычны адказ пасля санкцый балтыйскіх краін. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, піша БелТА.

З ягоных слоў, Мінск унёс ва ўласныя санкцыйныя спісы прыкладна па 100 чыноўнікаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Цяпер ім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

«З сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у дзеянне зваротныя сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін. Мы казалі, што гэта сыходзячая спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў», — сказаў Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0