Уначы 29 верасня ў Мінскім раёне аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання затрымалі пяцярых мінчукоў ва ўзросце ад 28 да 39 гадоў. Мужчыны пашкодзілі аўтамабіль жонкі міліцыянера — пракалолі шыны, залілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў.
МУС паведамляе, што затрыманыя — актыўныя ўдзельнікі пратэстаў. За злоснае хуліганства распачата крымінальная справа.
Адзін з затрыманых беспрацоўны, астатнія працуюць развозчыкамі піцы, трэнерам па каратэ і работнікам метро.