• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Калейдаскоп
Фота 2 з 3
01.10.2020 / 16:58

Як уладам, бізнэсу і сацыяльным інстытутам дзейнічаць ва ўмовах пандэміі? Рашэнні прапануе кангрэс

Сёлета Кангрэс трансгранічнага супрацоўніцтва — Люблін 2020 — пройдзе 6—9 кастрычніка ў фармаце анлайн.

Мы знаходзімся на парозе пераўтварэнняў, якім пандэмія COVID-19 надала новую дынаміку. Сённяшнюю сітуацыю мы часцей за ўсё вызначаем словамі: зменлівасць, нявызначанасць, складанасць, двухсэнсоўнасць. Мы задаёмся пытаннем, як будаваць і развіваць эканоміку без эксплуатацыі — без эксплуатацыі людзей, без эксплуатацыі рэсурсаў, якія паступова вычэрпваюцца, пазбягаючы дэградацыі навакольнага асяроддзя.

Як будаваць чалавечыя стасункі і мясцовую супольнасць у настолькі палярызаваным грамадстве, будучы ў сітуацыі, калі неабходнасць захоўваць сацыяльную дыстанцыю не спрыяе ідэі супольнасці, а паглыбляе ізаляцыю.

Якія прававыя і арганізацыйныя рашэнні дазволяць ліквідаваць існуючую няроўнасць? А як наконт салідарнасці і сацыяльнай адчувальнасці — якімі грамадзянамі мы аказаліся, сутыкнуўшыся з праблемамі? Як органы мясцовага самакіравання, школы, установы культуры, бізнэс і грамадскія арганізацыі спраўляюцца з новымі выклікамі?

Мы стаім перад такімі дылемамі. Мы хочам пагаварыць пра гэтыя і іншыя праблемы сёння, як мы гэта робім у Любліне ўжо на працягу 10 гадоў, — а менавіта, у асяроддзі практыкаў трансгранічнага супрацоўніцтва. У гэтым годзе ўсё будзе крыху інакш. Не будзе асабістых сустрэч, поціскаў рукі, вячэрніх прагулак па Старым горадзе. Аднак нас чакае цікавая інтэлектуальная прыгода, якая заўсёды з'яўлялася візітнай карткай нашага кангрэса.

Дзевяць папярэдніх гадоў кангрэса — гэта сотні дыскусійных панэляў па многіх напрамках, нязмерная колькасць праектных, дзелавых і прыяцельскіх сустрэч, новых знаёмстваў, падтрымання міжнароднага партнёрства і сяброўства.

Люблін, размешчаны на гістарычнай мяжы дзвюх вялікіх плыняў еўрапейскай культуры са сваім genius loci, заўсёды быў відавочным месцам правядзення кангрэса, які звязвае Еўрапейскі саюз і Усходняе партнёрства. Мы хочам, каб Люблін працягваў ім быць і ў цяперашняй сітуацыі.

Свет не стане зноў такім, якім мы яго ведалі. Нам неабходна пераацаніць і вызначыць наноў спосабы асэнсавання новай рэальнасці. Таму мы вырашылі сёлета адаптаваць мадэль кангрэса да новай сітуацыі. Прымаючы рашэнне аб правядзенні анлайн-мерапрыемства, у першую чаргу мы думалі пра бяспеку ўдзельнікаў. Але таксама мы хацелі пагаварыць аб праблемах будучыні ва ўмовах, з якімі сёння сутыкаецца ўвесь свет. Без самалётаў, без гатэляў, але з магчымасцю спакойнага разважання, не турбуючыся пра маскі і сродкі дэзынфекцыі.

Мы выбралі чатыры ключавыя напрамкі для панэльных дыскусій і семінараў:

  • мясцовае самакіраванне,
  • культура,
  • эканоміка,
  • грамадства.

Мы хочам зірнуць на час пандэміі і будучыя выклікі з перспектывы трох сектараў: публічнага, камерцыйнага і грамадскага. Перш за ўсё праз прызму канкрэтнага чалавека, яго перажыванняў, страхаў і няўпэўненасці. Мы хочам паказаць актыўнасць грамадзянскай супольнасці ў аказанні дапамогі і падтрымкі.

Думаючы пра ідэю салідарнасці, еднасці і спагады да самага слабога. Мы пагаворым аб тым, як выкарыстоўваць велізарны патэнцыял нізавых грамадзянскіх ініцыятыў і ўключыць іх у асноўнае рэчышча публічнай дзейнасці. Затым, праз прызму бізнэсу, мы прааналізуем будучыя рэсурсы развіцця і росту, задаючыся пытаннем, як, дзе і ці варта яго вымяраць, якія яго межы.

Інтрыгуе і пытанне аб новых бізнэс-мадэлях ва ўмовах усё больш дыджыталізаванай эканомікі. Ці можна чакаць інавацый у дадзенай вобласці і росквіту сучаснага прадпрымальніцтва?Задача мясцовага самакіравання — знайсці мадэль, якая спалучае мудрую эмпатыю з эфектыўнасцю дзеянняў. Таму варта паглядзець на сацыяльныя інавацыі ў кантэксце пошуку новай парадыгмы кіравання, якая спалучае ідэі салідарнасці і эфектыўнасці. Цікавы будзе адказ на пытанне кіравання ва ўмовах крызісу і ўрокаў на будучыню. Як перад тварам непазбежнай эканоміі (зніжэнне даходаў) можна рэалізаваць грамадскія задачы, у сітуацыі, калі патрабаванні жыхароў пастаянна растуць. Магчыма, варта пераарыентаваць працэсы і, абапіраючыся на прыклады з дзелавога свету, выбудоўваць кампетэнцыйныя мадэлі, дэталёва разлічваць выдаткі, смялей пераходзіць на аддаленую працу.

Ключавое значэнне мае арганізацыйная і ментальная рэканструкцыя публічных устаноў. На аснове кампетэнцый, якія разумеюцца як веды, навыкі і стасункі, дапоўненых талентамі і досведам, варта адбіраць супрацоўнікаў для выканання задач у адпаведнасці з іх схільнасцю, найлепшым чынам выкарыстоўваючы іх патэнцыял. У новай мадэлі мы іх будзем ацэньваць, грунтуючыся не на выдаткаваным часе і гатоўнасці выконваць дзеянні, а на рэалізаваных задачах і выніках.

І, нарэшце, культура, заўсёды шырока прадстаўленая на нашых кангрэсах. Нагадаем, што менавіта Кангрэс культуры Усходняга партнёрства ў 2011 годзе паклаў пачатак практыцы люблінскіх сустрэч «паміж Усходам і Захадам». У гэтай сферы існуе мноства выклікаў і праблем. Як эфектыўна функцыянаваць ва ўмовах непазбежнага абмежавання сродкаў, што выдзяляюцца на культуру? Якія стратэгіі варта выбіраць гарадам, у развіцці якіх адной з рухальных сіл з'яўляецца культурны турызм?

Культура сілкуецца асабістымі сустрэчамі, адкрытасцю і спантаннасцю. Як тварыць незвычайныя мастацкія формы і атрымліваць займальны досвед у віртуальным свеце? Мы адчуем гэта падчас кангрэса, удзельнічаючы ў культурных мерапрыемствах, напрыклад, у форме стрымінгу музычна-візуальных праектаў, выставы сучаснага мастацтва на платформе Steam або, нарэшце, літаратурных сустрэч, якія стануць нагодай для натхняльных дыскусій аб сённяшніх рэаліях, не толькі пандэмічных, але і палітычных. Арганізацыяй дадзеных інавацыйных праектаў займаюцца вядомыя гарадскія ўстановы культуры: Люблінскі цэнтр культуры, майстэрні культуры і галерэя «Лабірынт».

У рамках кангрэса мы хочам гаварыць аб актуальных дылемах: як сумясціць адкрытасць на людзей, змены і новыя тэхналогіі з адказнасцю за бяспеку? Гаворка ідзе аб новым разуменні партысіпацыі, як знешняй — удзелу грамадзян, так і ўнутранай — якая максімальнага выкарыстоўвае рэсурсы арганізацыі і адначасова павялічвае ўплыў супрацоўнікаў на працэсы прыняцця рашэнняў і кірунак развіцця.

У цяжкія, экстрэмальныя часы ўзнікае спакуса прымаць за заслонай адвольныя рашэнні ад імя грамадзян, але без іх удзелу. У эпоху трансфармацый і нявызначанасці надзвычай важным становіцца разуменне жыхарамі складаных з'яў, неабходнасці эканоміі, абгрунтаванне няпростага выбару прыярытэтаў (чаму мы выбіраем адны інвестыцыі і адкладаем іншыя, якія ўстановы лічым «менш важнымі» пры дзяленні бюджэту). Таму сёлета мы арганізуем сустрэчу дэпутатаў мясцовых саветаў з розных гарадоў Еўропы.

Важна тое, як яны бачаць бягучыя прыярытэты і аб якіх праблемах ім сігналізуюць жыхары. Двухгалоссе мясцовай выканаўчай улады (мэры) і ўлады заканадаўчай (дэпутаты гарсаветаў) будзе каштоўным поглядам на бягучую сітуацыю і будучыя выклікі. І хоць мы сустрэнемся ў іншай, віртуальнай прасторы, мы хочам захаваць тыя элементы кангрэса, якія павышалі яго каштоўнасць, у прыватнасці, біржу грантадаўцаў, Форум партнёраў і Конкурс перадавых практык. Біржа дазваляе даведацца аб магчымасцях атрымання сродкаў у рамках канкрэтных грантавых праграм. Форум партнёраў — гэта платформа для зносін і абмену досведам паміж арганізацыямі, якія шукаюць партнёраў для рэалізацыі міжнародных праектаў. Дыстанцыйная мадэль з'яўляецца для нас вялікім выклікам, але дзякуючы адбору мы будзем мець магчымасць сустрэць цікавых, не выпадковых людзей.

Важным элементам кангрэса з'яўляецца конкурс перадавых практык, які папулярызуе найбольш цікавыя рашэнні, якія могуць дапамагчы справіцца з наступствамі пандэміі COVID-19 у пяці катэгорыях:

  • мясцовае самакіраванне,
  • культура і турызм,
  • адукацыя,
  • сацыяльная дапамога,
  • прадпрымальніцтва.

Мы хочам паказаць як мага больш шырокую карціну незвычайных практык і інавацыйных рашэнняў.

Усіх зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса мы запрашаем прагаласаваць за адну з конкурсных практык у галіне вырашэння праблем, якія ўзнікаюць падчас пандэміі COVID-19. Для галасавання будуць прапанаваныя па тры практыкі ў пяці конкурсных катэгорыях, у кожнай з якіх вы можаце выбраць толькі адну практыку, за якую хочаце аддаць свой голас. Узнагародай для лаўрэатаў будзе тытул «Найлепшая практыка Кангрэса трансгранічнага супрацоўніцтва — Люблін 2020» і шырокая іх прамоцыя.

  • www.kongres.lublin.eu
  • www.facebook.com/Kongres.Lublin.EU

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх