Інфармацыя пра тое, што супрацоўнік міліцыі распыліў слёзатачывы газ, ад якога пацярпелі дзеці, непраўдзівая. Пра гэта, каментуючы інцыдэнт у мікрараёне Лебядзіны, які адбыўся 29 верасня, заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле ведамства, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі на службовым аўтатранспарце забяспечвалі ахову грамадскага парадку падчас несанкцыянаванага мерапрыемства.

У нейкі момант патрульны аўтамабіль абступілі мужчыны і жанчыны, якія перашкаджалі праезду. У натоўпе таксама знаходзіліся жанчыны з дзецьмі.

— Адзін з удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства перакрыў рух службовага аўтамабіля, пры гэтым вёў сябе задзірліва: гучна крычаў, спрабаваў адчыніць дзверы машыны. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да яго быў выкарыстаны адмысловы сродак — газ. Дзіця, якому выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад актыўных удзельнікаў, і мы не выключаем, што пары газу маглі патрапіць у яго вочы, — растлумачылі ў ГУУС, адзначыўшы, што малому не спатрэбілася медычная дапамога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0