Магілёўскі дудар Канстанцін Канцавы

Магілёўскі дудар Канстанцін Канцавы

Канстанцін Канцавы 6 верасьня далучыўся да Маршу адзінства, каб выказаць нязгоду з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў пасьля іх, піша «Свабода».

Музыка на судзе назваў «музычным дэбютам» удзел у шэсьці, а граньне на дудзе — падтрымкаю ўдзельнікаў. На пытаньне судзьдзі Вольгі Драздовай, ці зьбіраецца ён удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях у далейшым, адказаў так: «Усё будзе залежаць ад сытуацыі ў краіне».

Канстанціна Канцавога Ленінскі суд аштрафаваў на 270 рублёў. Паводле матэрыялаў справы, музыка ішоў у калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, мелі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі незадаволенасьць вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?