Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 4 мая зацвердзіў сістэму дадатковых захадаў да антыкрызіснага плана. Пра гэта кіраўнік урада паведаміў 5 мая на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў.

«Я ўчора падпісаў сістэму дадатковых мер (да раней зацверджанага антыкрызіснага плана. — БелаПАН.) на 60 старонках: каму і чым займацца», — заявіў Сідорскі.

Сутнасць зацверджаных дадатковых мер кіраўнік урада на пасяджэнні канкрэтызаваць не стаў.

Нагадаем, у кастрычніку 2008 года ў Беларусі была прынята сістэма мер па забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

Сістэма ўтрымлівае асноўныя кірункі дзейнасці па адаптацыі эканомікі да ўмоў жорсткай эканоміі, аптымізацыі расходаў і матэрыялаў.

Апрача гэтага, 15 студзеня 2009 года кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта прынялі план па лібералізацыі эканомікі Беларусі, які ўключае 52 мерапрыемствы, што ўвайшлі ў 12 асноўных блокаў. Гэтыя мерапрыемствы былі скіраваныя, у тым ліку, на супрацьдзеянне негатыўным наступствам крызісу і мінімізацыю яго наступстваў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0