Органы ўнутраных спраў шукаюць злачынцу, які ўчыніў 22 красавіка падпал сямі лецішчаў у Валожынскім раёне.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч.

23 красавіка па гэтым факце АУС Валожынскага раёна была распачата справа па ч. 3 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якое ўчынена агульнанебяспечным спосабам і нанесла ўрон у асабліва буйным памеры).

Следствам устаноўлена,

што 22 красавіка каля 22 гадзін неўстаноўленай асобай з выкарыстаннем нафтапрадуктаў быў учынены падпал сямі дачных дамоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі дачна‑садовага таварыства «Выток‑Сувязь», што размяшчаецца паблізу вёскі Туркаўшчына.
У выніку пажару агнём цалкам знішчана пяць дачных дамоў і два часткова пашкоджаны.

У пошуках злачынцы міліцыя разлічвае на дапамогу грамадзян. Органы ўнутраных спраў цікавіць інфармацыя ад відавочцаў здарэння, напрыклад, тых, хто здымаў пажар на фота‑ або відэаапаратуру.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0