У вёсцы Бажкi Ляхавiцкага раёна загарэлася хата. Калi прыехалi пажарныя i патушылi агонь, то ў адным з пакояў знайшлi труп гаспадара. Побач ляжаў мёртвы сабака.

Выратавальнiкi выказалi меркаванне, што ў нецвярозым стане мужчына лёг на ложак i закурыў. Сабака спрабаваў разбудзiць гаспадара, але п’яныя спяць моцна.

Два гады таму гэтую хату ўжо даводзiлася тушыць.

Сымон Свiстуновiч, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0