Надзея Сербіненка сышла з дзяржаўнага тэлебачання пасля 7 гадоў працы.

Дзяўчына вучылася на факультэце журналістыкі БДУ, ужо з трэцяга курса пачала працаваць на БТ. Рабіла сюжэты для перадач «Галоўны эфір» і «На кантролі прэзідэнта».

Але 30 верасня Сербіненка звольнілася і апублікавала наступны пост у інстаграме:

«Я больш не працую ў Белтэлерадыёкампаніі. Як гаворыцца, па ўласным жаданні.

Проста стала відавочна, што працягваць з'яўляцца ў эфіры, здымаць сюжэты, запісваць інтэрв'ю са звычайнымі людзьмі па ўсёй краіне ЯК РАНЕЙ больш не атрымаецца.

У выніку з 17 жніўня я пабывала ў самым працяглым адпачынку ў сваім жыцці, добра ўсё абдумаўшы, праветрыўшы галаву, я вырашыла сысці з БТ. Таму што змяніць нічога не магу, а заплюшчваць вочы і не заўважаць таго, што адбываецца — таксама.

Вядома, гэта няпростае рашэнне. Я прапрацавала 7 гадоў у АТН. Прыйшла яшчэ зялёнай студэнткай журфака, а потым было столькі ўсяго… і добрага ўсё ж больш, чым дрэннага.

Ну а зараз я зноў пачынаю ўсё з нуля. Адкрываю новую старонку і буду павышаць скілы, нарэшце для гэтага з'явіцца час…».

«Наша Ніва» звярнулася да Сербіненкі, але яна адмовілася ад падрабязных каментароў.

У сацсетках дзяўчына паведаміла, што яе звальненне выклікала шквал каментароў. Бываюць і такія, маўляў, з лёгкім ветрам, але большасць — словы падтрымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?