Візавыя санкцыі ўводзяцца супраць найбольш прадузятых і ангажаваных у дачыненні да Беларусі прадстаўнікоў ЕС. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Як мы і анансавалі, ад сёння па прынцыпе ўзаемнасці мы ўводзім візавыя санкцыі супраць найбольш прадузятых і ангажаваных у дачыненні да нашай краіны прадстаўнікоў еўраінстытутаў, уключаючы Еўрапарламент і краіны-члены ЕС. Спіс шмат у чым сіметрычны. На дадзеным этапе мы прынялі рашэнне яго не публікаваць», — заявіў Анатоль Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0