Днём 4 кастрычніка Армія абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі збіла тры самалёты і знішчыла два танкі Азербайджана. Пра гэта паведаміла прэс-секратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцяпанян на сваёй старонцы ў Facebook, піша РБК
«Каля 12:00 падраздзяленні Арміі абароны Арцаха на паўднёвым кірунку збілі тры самалёты і пабілі два танкі праціўніка», — заявіла Сцепанян.
Напярэдадні ў Нагорным Карабаху былі збітыя тры самалёты ВПС Азербайджана.