Кіраўнік партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заклікаў далучыць Арменію, Азербайджан, Беларусь і Украіну да Расіі. Пра гэта ён заявіў у эфіры Радыё «Комсомольская правда», піша lenta.ru
«Патрабаваць, настойваць, набраць туды іншых паслоў і сказаць, што ў выпадку абвастрэння Вялікай вайны мы Вам дапамагчы не зможам. І вы загінеце», — растлумачыў палітык сваю пазіцыю і дадаў, што ў адваротным выпадку гэтыя краіны «раздзяруць на часткі».
«Палякі і літоўцы забяруць усю Беларусь, немцы, румыны і іншыя суседзі раздзярбаняць Украіну, Турцыя і Іран раздзярбаняць Паўднёвы Каўказ і гэтак далей. Ад вас пёры адны застануцца.
Неадкладна ў Расію! Неадкладна дадому!» - заклікаў Жырыноўскі.
Акрамя таго, ён прапанаваў адправіць расійскую армію на тэрыторыі гэтых дзяржаў, а таксама прымусіць турэцкія войскі адысці на тысячу кіламетраў ад межаў Арменіі і Азербайджана.
«Тое ж самае на захадзе — Прыбалтыка і іншыя рэжымы. На тысячу кіламетраў!
Не можаце, тады мы дапаможам іншым, якія вашы сталіцы ператвораць у кучу попелу і гэтак далей» — сказаў на заканчэнне ён.