Агулам больш за 100 тысяч чалавек, паводле ацэнак назіральнікаў, сабраліся ў Мінску ў нядзелю на сённяшні мітынг, паведамляе Інтэрфакс.

Пратэстоўцы пакінулі раён стэлы «Мінск — горад-герой» і накіраваліся ў бок вуліцы Кальварыйскай. Частка пратэстуючых дабралася да метро «Пушкінская», дзе знаходзіцца народны мемарыял у памяць аб першым загінулым удзельніку пратэстаў.

Калона пратэстуючых займае ўсю праезную частку.

Паводле ацэнак «Нашай Нівы», дэманстрантаў сёння было больш за 100 тысяч. Дакладную ацэнку даць цяжка, бо калоны рознай шчыльнасці былі расцягнутыя на некалькі кіламетраў. Дэманстрантаў 4 кастрычніка было выразна больш, чым у мінулую нядзелю, 27 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0