Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

З улікам 317 затрыманых у нядзелю 4 кастрычніка і затрыманняў на мінулым тыдні ўсяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў адбылося як мінімум 13 550 затрыманняў.

«Наша Ніва» атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні ад пачатку пратэстаў. У тыя дні, калі звесткі МУС не публікаваліся, мы ўключалі лічбу, сабраную праваабаронцамі.

Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіла).

Затрыманых у Беларусі за гэтае лета і восень больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.

Каб людзі ў іншых краінах маглі ўявіць сабе маштабы паліцэйскіх аперацый у Беларусі ў праекцыі на колькасць насельніцтва, дадзеная колькасць затрыманняў адпавядае прыкладна 205 000 у прапорцыі да насельніцтва Расіі, 60 000 — для Польшчы ці Украіны.

У любым разе, гэта найбольшы хапун у гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0